Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання

Дата: 13 ноября 2019 в 21:34, Обновлено 21 января 2020 в 00:36
Автор: Груша А. Р.

Тлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання бацькам (законным прадстаўнікам) непаўналетніх

    Згодна з артыкулам 90  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

    Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

     Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў (якое  яны адлюстроўваюць  пры напісанні заявы аб  залічэнні дзіцяці  ва ўстанову дашкольнай адукацыі). Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі, згодна  якому навучанне ў дзіцячым садзе ажыццяўляецца на беларускай i рускай мовах.

Крыніцы:

  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
  2. Палажэнне Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”.
  3. Статут Дяржаўнай установы адукацыі “Заастравецкі яслі - сад Клецкага  раёна”.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.