Паважаныя госці нашай інтэрнэт старонкі! Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што адбыліся змены ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, з якімі вы можаце пазнаёміцца на старонках нацыянальнага адукацыйнага парталу - www.edu.by
Як размеркаваць дзіця ў нашу ўстанову дашкольнай адукацыі
Для размеркавання дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі неабходна напісаць заяву на імя загадчыка яслі-садам аб залічэнні дзіцяці ў групу ўстановы дашкольнай адукацыі (аг.Заастравечча, вул. Міру, 58, каб.загадчыка, 1 паверх. Час працы: 8.00-17.00, перапынак: 13.00-14.00). Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадаставіць наступныя дакументы:
- накіраванне (Выдача накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па адрасу: г.Клецк, пл.Маякоўскага, 10, служба "Адно акно" каб. 109 (1 паверх).
Час працы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
другая субота месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку).
Дакуменды, неабходныя для атрымання накіравання:
- пашпарт, або іншы дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці;
- пасведжанне аб нараджэнні дзіцяці;
- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці.
Час дзеяння накіравання – 15 дзён.
- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці.
Мы рады вітаць Вас у нашай установе дашкольнай адукацыі