Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Слова наша роднае

Дата: 10 марта 2019 в 14:14, Обновлено 17 апреля 2020 в 15:32
Автор: Груша А. Р.

Слова наша роднае, хапала
На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.
Абкідалі кпіны і абразу,
З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць
І , хаця не ўсіх і не адразу, -
Навучылі ўсё ж цябе цаніць,
Вымытае ў гулкіх навальніцах,
Нам як запавет перадалі,
Каб пілі і не маглі напіцца,
І ўзнялі наўздзіў ўсёй зямлі.

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон, -
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.

                                                    Генадзь Бураўкін

Што такое родная мова? Навошта дзецям трэба ведаць беларускую мову?

З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці, хоча, каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашы карані, тое, што трымае нас, робіць нас нацыяй. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі ад яго не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць як, з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

       Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное  звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.

Сёння сам час патрабуе звяртацца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад сваякоў, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з дзецьмі. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

Дапамажыце абудзіць у дзяцей веру ў тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.

Крыніца сайт:<cite>https://ped-kopilka.ru › konsultaci-dlja-roditelei-v-detskom-sadu</cite>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.